Дублінскі гарадскі ўніверсітэт () — ірландская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дублін.
Агульная характарыстыка Універсітэт базуецца ў паўночнай частцы Дубліна. Створаны як Дублінскі нацыянальны інстытут вышэйшай адукацыі ў 1975 годзе, ён залічыў сваіх першых студэнтаў у 1980 годзе, а ў верасні 1989 года яму быў прысвоены статус універсітэта.
У верасні 2016 года ён завяршыў працэс аб’яднання чатырох іншых адукацыйных устаноў у Дубліне: Адукацыйнага каледжа царквы Ірландыі, Каледжа Усіх Святых, Інстытута адукацыі Божай Маці і Каледжа Святога Патрыка.
Станам на 2020 год ва ўніверсітэце навучаецца каля студэнтаў і налічваецца больш за 80 000 выпускнікоў. Акрамя таго, ва ўніверсітэце каля 1 200 студэнтаў навучаюцца дыстанцыйна. У 2019 годзе налічвалася супрацоўнікаў.
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Ірландыі Катэгорыя:Дублін