Ірына Валер’еўна Ільянкова (нар. , Мінск) — беларуская гімнастка, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2000 года па мастацкай гімнастыцы ў групавым мнагаборстве, чэмпіёнка свету 1998 года ў групавым мнагаборстве. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1998), заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (2016).

Біяграфія Нарадзілася 10 красавіка 1980 года ў Мінску.

Займалася на працягу 11 гадоў прафесійна спартыўнай гімнастыкай. Трэнер — Таццяна Нянашава. Першым поспехам Ірыны стала перамога на чэмпіянаце свету ў 1998 годзе ў групавым мнагаборстве. У 1999 годзе Ірына ў складзе каманды заваявала бронзавыя медалі на чэмпіянаце свету ў камандным мнагаборстве і групавых практыкаваннях з абручамі і стужкамі, а таксама сярэбраны медаль у практыкаваннях з 5 мячамі.

На Алімпійскіх гульнях 2000 года каманда Беларусі ў склад якой увайшлі Таццяна Ананька, Таццяна Бялан, Ганна Глазкова, Ірына Ільянкова, Марыя Лазук, Вольга Пужэвіч заваявала сярэбраны медаль у групавым практыкаванні.

Пасля заканчэння Алімпійскіх гульняў Ірына завяршыла кар’еру спартсменкі (была самай старэйшай у алімпійскім складзе) і аддала перавагу трэнерскай дзейнасці, а не выступленням у шоуГде вы теперь, кто вам целует пальцы?.

Цяпер Ірына Ільянкова з’яўляецца трэнерам маладзёжнай зборнай Беларусі, выкладае ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы і працуе суддзёй міжнароднай катэгорыі. Яе выхаванкамі з’яўляюцца Марыя Юр’еўна Трубач (сярэбраны прызёр Юнацкіх Алімпійскіх гульняў 2014 года), Стэфанія-Соф’я Манахава і Анастасія Рыбакова (усе трое — сярэбраныя прызёры чэмпіянату Еўропы 2014 года).

Палітычныя погляды Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.

Узнагароды Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1998), заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (2016).

Катэгорыя:Гімнасткі (мастацкая гімнастыка) Беларусі Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь