Міхаіл Міхайлавіч Со́маў (; — ) — савецкі акіянолаг, палярны даследчык, доктар геаграфічных навук (1954), Герой Савецкага Саюза (1951).
Біяграфія М. М. Сомаў нарадзіўся ў Маскве. З 1928 года жыў і працаваў ва УладзівастокуМихаил Михайлович Сомов (1908—1973) // Сайт Арктычнага і антарктычнага навукова-даследчага інстытута. У 1929 годзе паступіў на суднабудаўнічы факультэт Далёкаўсходняга політэхнічнага інстытута. У 1933 годзе перапыніў вучобу і быў прыняты на пасаду лабаранта ў Ціхаакіянскі інстытут рыбнай гаспадаркі, дзе прымаў удзел у Ціхаакіянскай экспедыцыі пад кіраўніцтвам П. Ю. Шмідта і К. М. Дзяругіна. Пазней ён пераходзіць на працу ва Упраўленне бяспекі руху суднаў Далёкага Усходу на пасаду навукова-тэхнічнага супрацоўніка гідраметэаралагічнага аддзела. З 1934 года М. М. Сомаў у Маскве. У 1937 годзе скончыў Маскоўскі гідраметэаралагічны інстытут. З 1938 годзе залічаны ў склад экспедыцыі па лядовай разведцы з паветра цэнтральнай Арктыкі. З 1939 года працаваў у Арктычным інстытуце ў Ленінградзе і вучыўся ў аспірантуры пры ім. У 1939 годзе прымаў удзел у першым паходзе па Паўночнаму марскому шляху. У 1940 годзе М. М. Сомаў залічаны ў аспірантуру Арктычнага інстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны ў Чырвонай Арміі з лістапада 1941 года. Удзельнічаў у лядовых аперацыях у складзе Беламорскай флатыліі, адбіцці атакі нямецкага крэйсера «Адмірал Шэер» на востраў Дзіксан у жніўні 1942 года. У 1943 годзе звольнены ў запас у званні капітана. У 1948—1949 гадах прымаў удзел у Высокашыротных паветраных экспедыцыях «Поўнач-2» і «Поўнач-4». У 1950 годзе абараніў М. М. Сомаў абараніў кандыдацкую дысертацыю і быў прызначаны гідролагам Цэнтральнага штаба марскіх аперацый у Галоўным упраўленні Паўночнага марскога шляху. У 1950—1951 гадах узначальваў дрэйфуючую станцыю «Паўночны плюс-2». З 1951 года М. М. Сомаў на пасадзе намесніка дырэктара па навуковай частцы Арктычнага інстытута. У 1954 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1955 годзе прызначаны начальнікам першай Комплекснай антарктычнай экспедыцыі Акадэміі навук СССР, якая 13 лютага 1956 года першую савецкую навуковую абсерваторыю «Мірны» ў Антарктыдзе. У ліпені 1957 года М. М. Сомаў прызначаны намеснікам дырэктара па антарктычных даследаваннях Арктычнага навукова-даследчага інстытута, у 1962 годзе — начальнікам восьмай сезоннай савецкай антарктычнай экспедыцыі.
Жыў і працаваў М. М. Сомаў у Ленінградзе. Памёр 30 снежня 1973 года. Пахаваны на могілках у пасёлку Камарова (Курортны раён Санкт-Пецярбурга).
Навуковая і грамадская дзейнасць Асноўныя навуковыя працы М. М. Сомава па вывучэнню лядовага рэжыму палярных мораў і забеспячэнню арктычнай навігацыі лядовымі прагнозамі. У 1958—1964 гадах быў прадстаўніком СССР у Спецыяльным камітэце па антарктычных даследаваннях (сучасны Навуковы камітэт па антарктычным даследаванням (SCAR)).
Узнагароды і званні Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (1952) 3 ордэны Леніна (1949, 1952, 1957) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945) Ордэн Чырвонай Зоркі (1945) Медалі, у тым ліку медаль «За абарону Савецкага Запаляр’я», медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР», медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда», Нагрудны знак «Ганароваму палярніку» (1945) Медаль «Вега» Шведскага каралеўскага таварыства антрапалогіі і геаграфіі (1957) Залаты медаль Брытанскага геаграфічнага таварыства (1961)
Памяць У гонар Міхаіла Міхайлавіча Сомова названыя ледавік у масіве Вольтат ва Усходняй Антарктыдзе на Зямлі Каралевы Мод, мора Сомова ў Ціхаакіянскім сектары Паўднёвага акіяна, навукова-даследчае судна і малая планета 3334. На «доме палярнікаў» у Санкт-Пецярбургу, дзе доўгі час жыў М. М. Сомаў, устаноўлена мемарыяльная дошка. Поштай Расіі выпушчаны паштовы канверт і паштовая марка, прысвечаныя М. М. Сомаву.
Літаратура
Спасылкі Памяти знаменитого полярника Михаила Сомова // ВОО «Русское географическое общество» Михаил Михайлович Сомов (1908—1973) // Сайт Арктычнага і антарктычнага навукова-даследчага інстытута
Катэгорыя:Акіянолагі Катэгорыя:Даследчыкі Арктыкі Катэгорыя:Даследчыкі Антарктыкі Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Афіцэры СССР