Эліза Спірапалі () (, , Народная Сацыялістычная Рэспубліка Албанія) — албанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Дзяржаўны міністр па сувязях з парламентам у другім урадзе Рамы з 2019 года.

Біяграфія Вучылася два гады ў гімназіі імя Кемаля Стафы ў Тыране, затым у Каледжы аб'яднанага свету імя Лестэра Пірсана у Канадзе, пасля атрымання стыпендыі ў якасці адной з пяці найлепшых школьнікаў Албаніі. У 2005 годзе скончыла амерыканскі жаночы Каледж Маўнт-Халіёк у штаце Масачусэтс, атрымала ступені бакалаўра эканомікі і бакалаўра паліталогіі. Правяла адзін семестр у Буэнас-Айрэсе, каб вывучыць эканамічны крызіс у Аргентыне. У 2007 годзе атрымала стыпендыю Універсітэта Сусекс.

З 2009 года член Сацыялістычнай партыі Албаніі. Была кандыдатам на парламенцкіх выбарах 2009 года, аднак не прайшла ў парламент. Была выбрана прэзідэнтам Форума еўрасацыялістычнай моладзі Албаніі (FRESSH). З'яўлялася дэпутатам муніцыпалітэта Тыраны і прэс-сакратаром Прэзідыума Сацыялістычнай партыі Албаніі.

З кастрычніка 2013 па сакавік 2015 года з'яўлялася генеральным дырэктарам Галоўнага мытнага ўпраўлення.

Па выніках парламенцкіх выбараў 2017 года абрана дэпутатам Народнага сходу Албаніі ад Сацыялістычнай партыі Албаніі ў акрузе Корча. Пераабрана 25 красавіка 2021 года ў акрузе Тырана. Займала пасады намесніка старшыні парламенцкай групы сацыялістаў і намесніка старшыні Камітэта па працы, сацыяльных пытаннях і ахове здароўя з 2017 па 2019 год.

17 студзеня 2019 года прызначана Дзяржаўны міністр па сувязях з парламентам ў другім кабінеце другім урадзе Рамы. Змяніла Эрманелу Фелай падчас рэарганізацыі кабінета міністраў пасля студэнцкіх і антыкарупцыйных пратэстаў. Захавала пасаду ў трэцім кабінеце Рамы.

Сям'я Замужам. Двое дзяцей

Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Албаніі Катэгорыя:Міністры Албаніі Катэгорыя:Члены Сацыялістычнай партыі Албаніі Катэгорыя:Дэпутаты Народнага сходу Албаніі (2017—2021) Катэгорыя:Дэпутаты Народнага сходу Албаніі (2021—2025) Катэгорыя:Выпускнікі Каледжа аб'яднанага свету імя Лестэра Пірсана Катэгорыя:Выпускнікі Каледжа Маўнт-Халіёк