Дом па праспекце Рэвалюцыі, 14 — жылы дом у Барысаве Мінскай вобласці. Размешчаны на рагу праспекта Рэвалюцыі і вул. Ленінскай.

Гісторыя

Пабудаваны ў 1929—1930 гг. з цэглы як адзіны ансамбль з домам № 12. Выкарыстоўваецца гандлёвымі прадпрыемствамі і пад жыллё.

Архітэктура Помнік архітэктуры канструктывізму. П-падобны ў плане трохпавярховы шасцісекцыйны будынак. Вуглавая частка чатырохпавярховая, зрэзана і вылучана 4 здвоенымі калонамі на вышыню 3 паверхаў. Рытм фасада ствараюць рызаліты з атыкамі, у якія вынесены лесвічныя клеткі, і прамыя стужкі балконаў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:1930 год у Беларусі Катэгорыя:Праспект Рэвалюцыі (Барысаў) Катэгорыя:Ленінская вуліца (Барысаў) Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі канструктывізм Катэгорыя:Жылыя будынкі Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Барысава