Выбухі пад Белгарадам — падчас расійска-ўкраінскай вайны пад Белгарадам (на Слабажаншчыне) адбылося некалькі магутных выбухаў. 29 сакавіка 2022 года адбыўся пажар і выбухі на складзе боепрыпасаў у прыгарадзе, а 1 красавіка — ракетны ўдар з верталётаў Мі-24 і пажар на нафтабазе ў горадзе.
1 красавіка губернатар Расіі Вячаслаў Гладкоў і неназваны амерыканскі чыноўнік заявілі, што два ўкраінскія верталёты Мі-24 атакавалі і падпалілі склад паліва ў Белгарадзе ў выніку нанясення паветранага ўдару на малой вышыні без страт. Украіна не пацвярджае і не абвяргае адказнасць. Сакратар РНБА Аляксей Данілаў абверг тое, што авіяўдар па Белгародскай вобласці нанесены Украінай.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не адказаў на пытанне, ці атакавала Украіна з дапамогай верталётаў нафтабазу ў Белгарадзе, адзначыўшы, што ён не абмяркоўвае свае загады ў якасці галоўнакамандуючага. Гэта першы нібыта ўкраінскі авіяўдар па тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі з пачатку ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе.
Зноскі
Катэгорыя:Белгарад Катэгорыя:Гісторыя Белгародскай вобласці Катэгорыя:Расійска-ўкраінская вайна Катэгорыя:Уварванне Расіі ва Украіну (2022)