Капенгагенскі ўніверсітэт інфармацыйных тэхналогій () — дацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Капенгагене.
Агульная характарыстыка Універсітэт быў створаны ў 1999 годзе, што робіць яго самым маладым універсітэтам Даніі. У той час на дацкай мове установа называлася Вышэйшай школай інфармацыйных тэхналогій. У 2003 годзе, калі быў прыняты новы дацкі закон аб універсітэтах, установа была афіцыйна прызнана ўніверсітэтам.
У 2004 годзе ўніверсітэт пераехаў у свой уласны новы будынак у нядаўна забудаваным раёне Капенгагена на востраве Амагер. Новы будынак спраектаваў дацкі архітэктар Хенінг Ларсен. Універсітэт размешчаны прама паміж новым паўднёвым кампусам Капенгагенскага ўніверсітэта і штаб-кватэрай Дацкай вяшчальнай карпарацыі, а таксама недалёка ад станцыі метро. У 2020 годзе ўніверсітэт пашырыў кампус, атрымаўшы памяшканні ў суседнім комплексе.
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Даніі Катэгорыя:Капенгаген Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы