Патрык Дэмаршэлье (;  — ) — французскі фатограф, адзін з найважнейшых майстроў моднай фатаграфіі.

Біяграфія

З 1975 года жыў у Нью-Ёрку. Бацька траіх дзяцей. Працаваў для найбуйнейшых амерыканскіх, французскіх і брытанскіх выданняў, звязаных са светам моды — Harper’s Bazaar, ELLE, Vogue, Rolling Stone, Newsweek, Life і інш. Супрацоўнічаў з вядомымі моднымі брэндамі; здымаў рэкламныя кампаніі для такіх фірм, як Polo Ralph Lauren, Cutty Sark, Calvin Klein Inc., Armani, Chanel, Gap, Versace, L’Oréal, Elizabeth Arden, Revlon, Lancôme.