Якаб Грымер (каля 1526, — 1590, ) — фламандскі пейзажыст. У 1539 годзе пачаў вучыцца ў Габрыэля Баўвенса, у 1547 годзе стаў членам гільдыі Святога Лукі. Дзейнасць прыходзіцца на 1533—1588 гады, яе значэнне выходзіць далёка за межы Нідэрландаў. Яго карціны прадстаўляюць галоўным чынам раўнінны пейзаж у ваколіцах Антверпена, часта ажыўлены фігурамі біблейскіх персанажаў («Вясковы пейзаж з двума патрыярхамі», 1572, Вена), альбо свецкія сцэны.
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Якаб Грымер · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.