Навапо́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Наваполле.

Гісторыя 8 красавіка 1957 года цэнтр Узлянскага сельсавета Рудзенскага раёна Мінскай вобласці БССР быў перанесены ў вёску Наваполле, сельсавет перайменаваны ў НавапольскіРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.. Пасля скасавання Рудзенскага раёна 20 студзеня 1960 года ў складзе Уздзенскага раёна (за выключэннем часткі сельсавета з 13 населенымі пунктамі (Альхоўка, Баравая Слабада, Берчукі, Едліна, Залессе, Навасады, Падбор’е, Пагуляйка, Паляны, пасёлак Паляны, Пяскі, Узляны і Ушанка), якія перададзены ў склад Пухавіцкага раёна)Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пухавіцкага раёна. 28 ліпеня 2011 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар СасноўкаРешение Пуховичского районного Совета депутатов от 28 июля 2011 г. № 81 Об отнесении земель к категории сельского населенного пункта. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка (8 населеных пунктаў: Азярычына, Будзёнаўка, Вераб’ёўка, Кухараўка, Ленінскі, Махоўка, Таварскія, Шалягі) скасаванага Узлянскага сельсавета, а таксама ўсе населеныя пункты — Барбарова, Валасач, Дубрава, Кавалевічы, Крыстампалле, Кукіга, Лебядзінае, Малінаўка, Прыстань, Слопішчы, Сяргеевічы, Церабель — скасаванага Праўдзінскага пассаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 814 чалавек, з іх 90,9 % — беларусы, 4,3 % — рускія, 2,2 % — татары, 1,2 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (36 населеных пунктаў) — 1797 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с. С. 9, 126, 217

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Рудзенскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Уздзенскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1957 годзе