Выжыны ці Узвышша (, ) — раён і гістарычная мясцовасць у заходняй частцы Гданьска.
Агульная характарыстыка Назва мясцовасці паходзіць ад адносна высокага як для прыморскага горада палажэння сушы адносна ўзроўню мора. У склад раёна ўваходзяць мясцовасці так званай Верхняй тэрасы: Асава, Матарня, Какошкі, Ясень, Уесціска, Ластовіцы і значная частка раёна Верхняя Арунія — Гданьск-Поўдзень, а таксама Хэлм.
У 1887-1939 гадах тэрмін "Гданьскае Узвышша" адносіўся да назвы прусскага павета () з сядзібай у Гданьску, размешчанага на захад ад чыгуначнай лініі Гданьск - Тчэў. Большая частка гістарычнай мясцовасці Выжыны ўваходзіла ў склад былога павета, а цяпер з'яўляецца часткай горада Гданьска.
Катэгорыя:Геаграфія Гданьска