Міядраг Джурыч, таксама Дадо (чорн. Miodrag Đurić; , , Чарнагорыя — , , Францыя) — французскі мастак-сюррэаліст чарнагорскага паходжання.

Жыццё і творчасць Вучыўся жывапісу ў Акадэміі прыгожых мастацтваў у Бялградзе. У 1956 годзе з’яжджае ў Францыю, адчыняе атэлье ў Парыжы і ў 1958 годзе адбылася першая персанальная выстава Дадо. Быў ацэнены і атрымліваў творчую дапамогу ад Жана Дзюбюфэ. Акрамя жывапісных палотнаў ствараў таксама гравюры, скульптуры, алоўкавыя малюнкі.

Яшчэ ў першых карцінах М. Джурыча з’яўляюцца тэмы распаду і раскладання. Жахлівыя, прарослыя раслінамі фармацыі, якія засяляюць пакрытыя руінамі ландшафты, надаюць працам мастака нейкі пагрозлівы характар. Пазней у яго творах бачанні фантастычных істот змяняюць выявы карцін пекла.

М. Джурыч — удзельнік выстаў сучаснага мастацтва ў Каселі (Германія) дакумента III і 6 (у 1964 і 1977 гадах адпаведна). З 1981 года мастак — член-карэспандэнт Чарнагорскай Акадэміі навук і мастацтваў.