Павел Аляксандравіч Пернікаў (нар. каля 1992) — праваабаронца, беларускі ўдзельнік Вікіпедыі, палітычны зняволены.

Біяграфія Пернікаў вучыўся ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце. У 2013 годзе ўдзельнічаў у конкурсе студэнцкіх прац да 20-годдзя , атрымаў дыплом прадстаўніцтва ААН у Беларусі. Займаўся праваабарончай дзейнасцю ў Брэсцкай вобласці. Станам на 2021 год кіраваў прэс-цэнтрам Беларускай секцыі Міжнароднай супольнасці правоў чалавека.

25 жніўня 2014 года зарэгістраваўся ў Вікіпедыі, удзельнічаў пад імем Pr12402 у некалькіх раздзелах (у тым ліку ў двух раздзелах на беларускай мове). Зрабіў 84 тысячы правак. 27 снежня 2021 года з яго ўліковага запісу пачалі рабіць вандальныя праўкі. 28 снежня яго заблакіравалі з прычыны захопу ўліковага запісу або ўзлому пароля.

Палітычны пераслед 28 сакавіка 2022 года пракуратура Брэсцкай вобласці паведаміла пра перадачу ў суд крымінальнай справы супраць затрыманага раней «30-гадовага непрацуючага жыхара Брэста П.», і ўдзельнікі Вікіпедыі апазналі ў ім Pr12402. Паводле абвінавачання, Пернікаў у 2020—2021 гадах рэдагаваў Вікіпедыю і напісаў матэрыял для сайта Міжнароднай супольнасці правоў чалавека і «прадставіў грамадскасці загадзя ілжывыя звесткі аб дзейнасці праваахоўных і дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь» і «перадаў загадзя ілжывыя звесткі аб датычнасці органаў улады Беларусі да забойства ў кастрычніку 2004 года журналісткі Веранікі Чаркасавай, а таксама да катаванняў і забойстваў людзей». Пернікава абвінавацілі па артыкуле 369-1 КК РБ «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь». 29 сакавіка Брэсцкі абласны суд у закрытым рэжыме разглядаў скаргу Пернікава.

Паводле абвінавачання, Пернікаў дыскрэдытаваў дзяржаву ў Вікіпедыі рэдагаваннем двух артыкулаў Вікіпедыі на рускай мове (Цензура в Белоруссии і Список смертей, связанных с протестами в Белоруссии (2020—2021)) і аднаго артыкула на беларускай мове тарашкевіцай (Сьпіс загінулых падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі (2020—2021)). Ён дадаў у спіс загінулага берасцейца Генадзя Шутава, а ў артыкул пра цэнзуру дадаў згадку пра Вераніку Чаркасаву. Пернікаў не адмаўляў, што менавіта ён рабіў гэтыя праўкі і працаваў над артыкулам для сайта Міжнароднай супольнасці правоў чалавека, але не прызнаў віну.

7 красавіка 2022 года суддзя суда Маскоўскага раёна Брэста Яўген Брэган прысудзіў Пернікава да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму, што адпавядала просьбе пракурора Алены Ціхановіч. 11 красавіка 2022 года пяць беларускіх арганізацый праваабаронцаў (Праваабарончы цэнтр «Вясна», Прававая ініцыятыва, Беларуская асацыяцыя журналістаў і іншыя) сумеснай заявай прызналі Пернікава палітычным зняволеным і заклікалі да неадкладнага вызвалення Пернікава і іншых беларускіх палітвязняўЗаява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 18 палітычных зняволеных.

Адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 15, вызваліўся цалкам адбыўшы тэрмін 28 жніўня 2023 года.

Гл. таксама Марк Ізрайлевіч Бернштэйн Спіс людзей, арыштаваных за рэдагаванне Вікіпедыі Рэпрэсіі супраць беларускіх вікіпедыстаў (з 2022)

Крыніцы

Катэгорыя:Вікіпедысты Катэгорыя:Праваабаронцы Беларусі Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна» Катэгорыя:Рэпрэсаваныя беларускія вікіпедысты