Асава (, ) — мясцовасць у паўночна-заходней частцы Гданьска ў раёне Выжыны.

Раён знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Гданьска. На поўначы мяжуе з гарадамі Гдыня і Сопат, на захадзе — з тэрыторыяй гміны Жукова. З поўдня і ўсходу прымыкае да іншых раёнаў Гданьска — Матарні і Алівы. Назва мясцовасці першапачаткова ўзнікла ў форме "Асава карчма", што абазначала карчму паміж асін. З часам двусастаўная назва скарацілася да першага слова. Забудова мясцовасці пераважна сядзібнага тыпу, адна- і двухпавярховая. У новай частцы мясцовасці з'яўляюцца невысокія шматкватэрныя дамы. Сёння гэта адзін з самых густанаселеных, а таксама адзін з самых маладых мікрараёнаў горада па сярэднім узросце — сярэдні ўзрост жыхароў раёна складае 39 гадоў.

Катэгорыя:Геаграфія Гданьска