Пераве́ссеРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 134). (, ) — былы пасёлак у Камарынскім раёне (на тэрыторыі сучаснага Хойніцкага раёна) Палескай вобласці Беларусі.
Гісторыя
Магчыма, найранейшыя цяпер звесткі пра фальварак Тэрэспаль (Перавессе) ёсць на тапаграфічнай карце Мінскай губерні 1846 года генерал-маёра А. К. Фіцінгофа.
Напэўна, Перавессе ранейшая і звыклая мясцовым жыхарам назва за пазнейшую «панскую» Тэрэспаль.
У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засведчана, што 3 мужчыны і 4 жанчыны з фальварку Тэрэспаль былі парафіянамі Астраглядаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны МарыіРасійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381.
У 1909 годзе на хутары Перавессе Дзёрнавіцкай воласці Рэчыцкага павету Мінскай губерні налічвалася 9 двароў з 45 жыхараміСписок населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 150.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Перавессі 18 двароў, 35 жыхароў.
У маі 1943 года акупанты спалілі ўвесь пасёлак, загубілі 34 чалавекіБез срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 37, 502. Пасля трагедыі паселішча не аднаўлялася.
Гл. таксама
Зялёны Гай (Хойніцкі раён) Чырвонамайск (Хойніцкі раён)
Крыніцы
Спасылкі
https://belarus.belarusenc.by/temy/belarusindrugwar/2026/
Катэгорыя:Стралічаўскі сельсавет Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Хойніцкага раёна