Цня́нскае вадасхо́вішча, Галаўное — наліўное вадасховішча на поўначы Мінска, каля былой вёскі Цна-Ёдкава, галаўное збудаванне Сляпянскай воднай сістэмы, якая ўваходзіць у склад Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.
Пабудавана ў 1981 годзе. Вада паступае з вадасховішча Дразды. Катлавіна — натуральная ўпадзіна. Плошча — 0,9 Морфометрические показатели и характерные уровни водохранилищ // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» км², даўжыня — 1,5 (2) км, найбольшая шырыня — 1,4 (0,93) км, даўжыня беагавой лініі — 5 км, найбольшая глыбіня — 7,5 м, сярэдняя — 2,4 м. Даўжыня земляной плаціны (дамбы) — 1,1 (1,075 Водохранилища — Минская область. Описание гидротехнических сооружений // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ) км, яе вышыня — 7,5 м. Аб’ём вады ў вадасховішчы 2 (2,1) млн м³. Існуе адгалінаванне (канал) у бок жылога раёна па вул. Мірашнічэнкі.
Першапачаткова прызначалася для гаспадарча-пітнога і тэхнічнага водазабеспячэння горада. У апошні час вакол вадасховішча створана зона адпачынку.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Водохранилища — Минская область. Общая характеристика водохранилищ // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Водохранилища — Минская область. Морфометрические показатели и характерные уровни водохранилищ // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Водохранилища — Минская область. Описание гидротехнических сооружений // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Сляпянская водная сістэма Катэгорыя:Вадасховішчы Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1982 годзе Катэгорыя:1982 год у Мінску