Хельсінкскі ўніверсітэт мастацтваў () — фінская дзяржаўная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Хельсінкі.

Агульная характарыстыка Гэта адзіны ўніверсітэт у Фінляндыі, які забяспечвае адукацыю ў галіне мастацтва. Універсітэт размешчаны ў асноўным у Хельсінкі, але ён таксама працуе ў Куапіа (дэпартамент царкоўнай музыкі) і Сейняёкі (дэпартамент папулярнай і народнай музыкі). Універсітэт складаецца з трох акадэмій, якія раней былі незалежнымі ВНУ: акадэмія выяўленчага мастацтва (да 2013 года — Фінская акадэмія выяўленчых мастацтваў), акадэмія Сібеліуса і тэатральная акадэмія (да 2013 года — Хельсінкская тэатральная акадэмія). Агульная колькасць студэнтаў — каля 2 тысяч (на 2019 год).

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Адукацыя ў Хельсінкі Катэгорыя:Універсітэты Фінляндыі Катэгорыя:Мастацкія вышэйшыя навучальныя ўстановы