Партызанская брыгада «Беларусь» — партызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Рудзенскага і Пухавіцкага раёнаў. У ліпені 1944 года брыгада (1029 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады М. П. Пакроўскаму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Склад Брыгада была створана на базе атрадаў «Беларусь» (арганізаваны ў жніўні 1941 года), К. В. Сідзякіна (пазней «Мсцівец», арганізаваны ў лістападзе 1942 года), імя Сталіна (арганізаваны ў чэрвені 1942 на базе групы У. П. Адамовіча, у студзені 1944 быў вылучаны ў самастойны), «Буравеснік» (арганізаваны ў снежні 1941 года, з чэрвеня 1944 дзейнічаў самастойна). На момант злучэння брыгады з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі атрады «Беларусь», «За Радзіму», «Бальшавік».

Камандаванне Камандзіры М. П. Пакроўскі; А. С. Юркаўцоў.

Камісары М. З. Крамко; І. М. Блажноў.

Начальнікі штаба А. С. Юркаўцоў; Ф. Р. Шыхаўцоў; У. Т. Талкачоў; Ю. І. Яфімкін.

Гісторыя Партызаны ў аперацыі «рэйкавая вайна» падарвалі больш за 520 рэек, папсавалі больш за 2,7 км чыгуначнага палатна. Правялі 53 дыверсіі на мастах, падарвалі 61 аўтамашыну. У верасні 1944, лютым і маі 1944 вялі баі з карнікамі. 30 чэрвеня — 4 ліпеня 1944 года разам з салдатамі 73-й стралковай дывізіі вялі баі з нямецкімі войскамі, якія адступалі.

Памяць У 1973 годзе ў вёсцы Русаковічы Пухавіцкага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе