Маргаліт Рут «Мэгі» Джыленхо́л (; нар. ) — амерыканская актрыса, рэжысёр і прадзюсар. Уладальніца прэміі «Залаты глобус», а таксама намінантка на «Оскар» і «Эмі».

У пачатку 1990-х гадоў Джыленхол дэбютавала на вялікім экране з невялікімі ролямі ў фільмах «Ля вады» (1992) і «Небяспечная жанчына» (1993), знятых яе бацькам. Пасля заканчэння вучобы ва ўніверсітэце, Джыленхол мела ролі другога плана ў карцінах «Вар’яцкі Сесіл Б.» (2000), «Моцная жанчына» (2001), а таксама «Доні Дарка» (2001), дзе яна знялася разам са сваім братам Джэйкам.

Прарывам Джыленхол стала галоўная роля ў эратычнай камедыйнай драме «Сакратарка» (2002), якая прынесла ёй прэмію «Готэм», а таксама намінацыі на «Залаты глобус» і «Незалежны дух». У тым жа годзе яна з’явілася ў фільмах «Адаптацыя» і «Прызнанні небяспечнага чалавека».

У 2021 годзе дэбютавала ў якасці рэжысёра з карцінай «Незнаёмая дачка», знятай паводле рамана італьянскай пісьменніцы Элены Ферантэ. Фільм удзельнічаў у асноўнай конкурснай праграме 78-га Венецыянскага кінафестывалю.

Крыніцы