Р-360 «Нептун» — украінская супрацькарабельная крылатая ракета. Распрацавана канструктарскім бюро «Луч».

Апісанне Крылатая ракета для паражэння караблёў пачалі распрацоўваць з 2014 года пасля фактычнай страты Украінай свайго флоту. Упершыню яго паказалі шырокай публіцы ў кастрычніку 2019 года. Афіцыйна прынялі на ўзбраенне яшчэ ў 2020 годзе, аднак рэальна першы і пакуль што адзіны дывізіён ракет паступіў у войска толькі ў студзені 2022 года.

Максімальная дальнасць паражэння ракеты складае 280 км над морам. Могуць выводзіць з ладу судны танажнасцю да 5 тысяч тон ‒ вялікія дэсантныя караблі, эсмінцы, крэйсеры або карветы.

Выкарыстанне 14 красавіка 2022 года, падчас уварванне Расіі ва Украіну, украінскае камандаванне заявіла, што расійскі флагманскі крэйсер «Масква» быў падбіты супрацькарабельнамі ракетамі «Нептун»Што вядома пра ракеты «Нептун», якімі падбілі расійскі флагманскі карабль «Масква» 15.04.2022 .

Катэгорыя:Крылатыя ракеты Катэгорыя:Луч (канструктарскае бюро) Катэгорыя:Зброя Украіны