«Першы мсцівец» () — амерыканскі супергеройскі баявік 2011 года вытворчасці Marvel Studios і дыстрыбуцыі Paramount Pictures. Першы фільм пра прыгоды персанажа коміксаў Marvel Капітана Амерыка, які з’яўляецца 5-й па ліку карцінай кінематаграфічнага сусвету Marvel. Рэжысёрам фільма выступіў Джо Джонстан, а Крыстафер Маркус і Стывен Мак-Філі былі прызначаныя ў якасці сцэнарыстаў.

Прэм’ера стужкі ў Беларусі адбылася 28 ліпеня 2011 года.

Сюжэт Стыў Роджэрс добраахвотна згаджаецца прыняць удзел у эксперыменце, які ператворыць яго ў суперсалдата, вядомага як Першы мсцівец. Роджэрс уступае ва ўзброеныя сілы ЗША разам з Бакі Барнсам і Пэгі Картэр, каб змагацца з варожай арганізацыяй Гідра, якой кіруе бязлітасны Чырвоны Чэрап.

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы кінематаграфічнага сусвету Marvel Катэгорыя:Фільмы ЗША 2011 года Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Алан Сільвестры