Hiller OH-23 Raven (англ.: Raven — Крумкач ) (Hiller UH-12 — па класіфікацыі United Helicopters) — амерыканскі лёгкі шматмэтавы верталёт, распрацаваны на аснове вопытнай мадэлі Hiller 360 карпарацыі Hiller Helicopter Inc.

Гісторыя У 1947 годзе кампанія United Helicopters распрацавала прататып верталёта Model 360X, годам пазней, 14 кастрычніка 1948 года, сертыфікаваны амерыканскай службай упраўлення грамадзянскай авіяцыі (Civil Aeronautics Administration, CAA). Model 360 выпускалася пад фірмовым пазначэннем UH-12. У 1949 годзе UH-12 стаў першым верталётам, які здзейсніў транскантынентальны пералёт Каліфорнія—Нью-Ёрк. Наступная мадыфікацыя, з палепшанымі рухавіком і лопасцямі шрубы, UH-12A пастаўляліся ўзброеным сілам ЗША і Францыі, а таксама грамадзянскіх камерцыйным аператарам некалькіх краін.

Апісанне Машына з двухлопасным апорным вінтом (пасля заменены чатырохлапасным) і двухлопасным хваставым вінтом на паднятай уверх хваставой бэльцы была простая ў вырабе, забяспечвала размяшчэнне экіпажа з двух чалавек (пілота і назіральніка) і магчымасць усталёўкі стралковага ўзбраення (кулямёту M60 у кабіне, 2-4 кулямёты M60C на бакавой падвесцы), у сувязі з чым быў прыняты на ўзбраенне узброеных сіл ЗША, Канады, Вялікабрытаніі. Розныя мадыфікацыі верталёта OH-23 Raven экспартаваліся ў Аргенціну, Балівію, Калумбію, Чылі, Кубу, Дамініканскую Рэспубліку, Гватэмалу, Гаяне, Мексіку, Галандыю і іншыя краіны.

Баявое прымяненне Актыўна выкарыстоўваўся ў вайне ў В’етнаме. Паводле апошніх звестак у вайне было страчана 97 верталётаў OH-23GHelicopter Losses During the Vietnam War. Vietnam Helicopter Pilots Association.

Выкарыстоўваўся Пакістанам падчас трэцяй інда-пакістанскай вайны. 16 снежня на захопленым аэрадроме ў Даке трафеямі індыйцаў стаў адзін пакістанскі верталёт Hiller UH12E4Mohan and Chopra. Eagles Over Bangladesh. p. 391.

Мадыфікацыі

UH-12A — OH-23А для арміі ЗША, HTE-1 для ВМС ЗША UH-12B — OH-23B для арміі ЗША, HTE-2 для ВМС ЗША, Hiller HT.Mk 2 для ВМС Вялікабрытаніі UH-12C — OH-23C для арміі ЗША UH-12D — OH-23D для арміі ЗША UH-12E — OH-23G для арміі ЗША, СН-112 Nomad для арміі Канады — варыянт UH-12D на тры месцы са спараным кіраваннем UH-12E4 — UH-23F для арміі ЗША — чатырохмясцовы верталёт з падоўжаным фюзеляжам

Кампаніяй Hiller (у цяперашні час — Rogerson Hiller) у 1991 годзе аднаўлены выпуск мадыфікацыі UH-12E з поршневым рухавіком пад пазначэннем «Hauler» і распрацавана вучэбна-трэніровачная мадыфікацыя UH-12ET з газатурбінным рухавіком Allison 250.

Тэхнічныя даныя (OH-23D Raven) Рухавік: 6-цыліндравы поршневы рухавік Lycoming VO-540-A1B Магутнасць рухавіка: 187 кВт (250 к. с.) Дыяметр нясучага вінта: 10,82 м Даўжыня фюзеляжа: 8,53 м Вышыня з вінтом: 2,97 м Маса пустога: 824 кг Узлётная маса: 1225 кг Максімальная хуткасць: 153 км/г Крэйсерская хуткасць: 132 км/г Дынамічны столь: 4025 м Далёкасць палету: 330 км

Аператары

Сухапутныя войскі Аргенціны Паліцыя правінцыі Буэнас-Айрэс Біяфра

Авіялінія Bristow Helicopters Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі

Ваенна-паветраныя сілы Гватэмалы

Сухапутныя войскі Германіі

Ваенна-паветраныя сілы Дамініканскай Рэспублікі

Ваенна-паветраныя сілы Ізраіля

Ваенна-паветраныя сілы Інданэзіі

Армія Канады

Ваенна-паветраныя сілы Калумбіі

Ваенна-паветраныя сілы Мексікі

Каралеўскія ваенна-паветраныя сілы Нідэрландаў

Узброеныя сілы Парагвая

Ваенна-паветраныя сілы Перу Рэспубліка Карэя Узброеныя сілы Рэспублікі Карэя

Columbia Helicopters Армія ЗША Ваенна-марскія сілы ЗША Ваенна-паветраныя сілы ЗША

Каралеўская паліцыя Тайланда

Ваенна-паветраныя сілы Уругвая

Ваенна-паветраныя сілы Францыі Вайсковая авіяцыя Францыі

Ваенна-паветраныя сілы Чылі

Узброеныя сілы Шры-Ланкі

Зноскі

Спасылкі Вертолёт Hiller 360 / UH-12 / OH-23 на Aviastar.org Hiller Model 360, UH-12 и OH-23 Raven на cofe.ru Фотографии вертолётов OH-23 на AIRLINES.NET Катэгорыя:Верталёты ЗША Катэгорыя:Авіяцыя В’етнамскай вайны