Справа ўрачоў — у Беларусі. Па справе былі затрыманыя 35 работнікаў медустаноў і 5 прадстаўнікоў камерцыйных структур. Яны падазраюцца або абвінавачваюцца па артыкулах аб дачы хабару, атрыманні хабару і незаконнай грашовай узнагародыУ КДБ расказалі падрабязнасці «справы артапедаў». 18-04-2022.
Паводле намесніка начальніка следчага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Канстанціна Бычака, урачы-артапеды і кіраўнікі беларускіх устаноў аховы здароўя, дзейнічаючы ў інтарэсах замежных камерцыйных арганізацый, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, стваралі ўмовы для набыцця і ўстаноўкі беларускім пацыентам эндапратэзаў канкрэтных замежных вытворцаў, за што прадстаўнікі гэтых кампаній перадавалі беларускім урачам незаконнае грашовае ўзнагароджанне з разліку па 200 еўра за кожную праведзеную аперацыю. Па дадзеным факце Следчае ўпраўленне КДБ пачало расследванне крымінальнай справы па ч. 1, 2 і 3 арт. 430 («Атрыманне хабару»), ч. 1 арт. 431 («Дача хабару»), а таксама ч. 1 арт. 433 («Незаконнае грашовае ўзнагароджанне») Крымінальнага кодэксу Беларусі. Паводле слоў прадстаўніка КДБ, падчас правядзення следчых дзеянняў былі канфіскаваныя незаконна атрыманыя грашовыя ўзнагароды, у прадстаўнікоў камерцыйных арганізацый — даныя «чорнай бухгалтэрыі». Таксама Бычак заявіў, што:
18 красавіка 2022 года сітуацыя з затрыманымі артапедамі-траўматолагамі абмяркоўвалася на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй КДБ Іванам Церцелем, Генеральным пракурорам Андрэем Шведам і Міністрам аховы здароўя Дзмітрыем Піневічам. Лукашэнка прапанаваў вырашыць, што рабіць з затрыманымі. Ён таксама заявіў:
Гл. таксама Справа хірургаў (2004) Справа ўрачоў (2018)
Крыніцы
Катэгорыя:2022 год у Беларусі Катэгорыя:Крымінальныя справы ў Беларусі Катэгорыя:Ахова здароўя ў Беларусі