64-я партызанская брыгада імя В. П. Чкалава — партызанская брыгада, створаная ў студзені 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Любанскага, Слуцкага, Старадарожскага, Старобінскага раёнаў. 30 чэрвеня 1944 года брыгада (1115 партызан, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад Брыгада была арганізавана на базе атрадаў: атрад М. М. Розава (пазней атрад імя М. М. Громава, арганізаваны ў верасні 1941 года); атрад А. Я. Абабкава (пазней атрад «Жалязняк», арганізаваны ў ліпені 1942 года); атрад А. І. Партына (пазней атрад імя Даватара, арганізаваны ў жніўні 1941 года).

Таксама ў склад брыгады ўваходзілі: атрад імя Катоўскага; атрад імя Лазо; атрад імя 14 слуцкіх партызан.

Камандаванне Камандзіры М. М. Розаў; П. І. Смірноў (выконваў абавязкі).

Камісары А. В. Львоў; І. С. Канановіч.

Начальнік штаба У. А. Варотнікаў.

Гісторыя Партызаны ў жніўні 1943 года перабілі каля 2,3 тысячы рэек. У лістападзе — снежні 1943 года падарвалі 9 эшалонаў, 78 аўтамашын, 9 мастоў, збілі 1 самалёт, удзельнічалі ў разгроме гарнізона ў вёсцы Макарычы Старадарожскага раёна, разбілі гарнізон у вёсцы Белічы Слуцкага раёна.

Памяць У 1965 годзе ў вёсцы Пярэспа Любанскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе