Андрэй Валер’евіч Аляксандраў (нар. ) — беларускі журналіст і медыяменеджар, палітычны зняволены, абвінавачаны падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.
Біяграфія Нарадзіўся 27 студзеня 1978 года ў Ніжнім Тагіле, ягоны бацька служыў у розных вайсковых структурах. Дзяцінства правёў у Паставах, пазней жыў у Наваполацку. Скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэтаhttps://belsat.eu/news/zhurnalista-andreya-alyaksandrava-zatrymali-pa-kryminalnaj-sprave/.
Журналісцкую кар’еру пачынаў у Наваполацку, у незалежнай гарадской газеце «Хімік» і на мясцовым гарадскім тэлебачанні, супрацоўнічаў з інфармагенцтвам БелаПАН, стварыў партал «himik.info».
У 2009—2012 гадах з’яўляўся намеснікам старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, адказваў за міжнародныя дачыненні. На гэтай пасадзе выступаў 12 студзеня 2011 у Еўрапарламенце, дзе прадстаўляў праграму Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці ў межах праграмы «Усходняе партнёрства»https://mff.by/bel/news/282/.
У 2011 годзе Андрэй выйграў конкурс і атрымаў прэстыжную стыпендыю Chevening Міністэрства замежных спраў і міжнароднага развіцця Вялікабрытаніі. Для навучання ён абраў магістратуру ў Уэстмінстэрскім універсітэце ў Лондане, дзе атрымаў ступень магістра медыяменеджменту, пасля вучобы працаваў у лонданскіх офісах праваабарончых арганізацыяў Index on Censorship і Article 19https://belsat.eu/news/12-01-2022-kahanne-dapamagae-navat-tam-andrej-alyaksandrau-i-iryna-zlobina-god-za-kratami/. Быў сябрам Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі і актыўна ўдзельнічаў у жыцці беларускай дыяспары.
У 2014 годзе здымаў дакументальны фільм пра падзеі на Данбасе, пасля атрымаў ад Алеся Ліпая запрашэнне далучыцца да каманды БелаПАН і вырашыў вярнуцца ў Беларусь. У 2015—2018 гадах быў намеснікам дырэктара інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, пасля 2018-га працаваў у агенцтве медыякансультантам і займаўся развіццём беларускай медыяпрасторы. Адукоўваў менеджараў і рэдактараў разнастайных медыяў, стварыў онлайн-выданне «Беларускі часопіс».
Грае на фартэпіяна, піша вершы, захапляецца фотамастацтвам, заўзятар футбольнага клубу «Ліверпуль». У 2016 годзе на словы аднаго з вершаў Аляксандрава — «Пакіньце мне права» — украінскі гурт «Колір» склаў і запісаў песню, таксама зняты кліп з назвай «Застацца сабой».
Палітычны пераслед Андрэя Аляксандрава і яго дзяўчыну Ірыну Злобіну затрымалі 12 студзеня 2021 году па абвінавачванні паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Навучанне ці іншае падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, а таксама фінансаванне і іншае забеспячэнне такой дзейнасці»), яны былі змешчаны на Акрэсціна. Падставай для абвінавачвання, паводле Міністэрства ўнутраных спраў, сталі аплаты 250 штрафаў, якія Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплацілі з 22 жніўня да 9 лістапада 2020 году, па спісах, якія Аляксандраву перадаваў фонд «BY_help»https://belsat.eu/news/mus-vinavatsits-zhurnalista-alyaksandrava-i-yagonuyu-dzyauchynu-u-aplatse-shtrafau-pratestoutsau/. Супраць людзей, якія атрымлівалі дапамогу, таксама завялі крымінальную справу, а таксама пракуратура запатрабавала, каб людзі выплацілі штрафы ў другі разhttps://belsat.eu/news/11-03-2021-by-help/.
18 студзеня 2021 года сумеснаю заяваю беларускіх праваабарончых арганізацыяў, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр і Беларуская асацыяцыя журналістаў, Аляксандраў і Злобіна былі прызнаны палітычнымі зняволенымі. У заяве адзначаецца, што «збор добраахвотных ахвяраванняў грамадзян, а таксама прадстаўнікоў беларускай замежнай дыяспары і дапамога ў аплаце штрафаў асобам, якія былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці толькі за факт удзелу ў мірных сходах і рэалізацыю гарантаваных Канстытуцыяй Беларусі і міжнароднымі нормамі права … мірных сходаў і выказвання меркавання, не мае нічога агульнага з фінансаваннем якой бы ні было супрацьпраўнай дзейнасці і, адпаведна, не з’яўляецца злачынствам. У дадзеным кантэксце дзейнасьць Андрэя Аляксандрава і Ірыны Злобінай з'яўляецца добраахвотнай і дабрачыннай дзейнасцю па аказанню дапамогі ахвярам масавых палітычных рэпрэсій ў краіне і па сутнасці сваёй з'яўляецца правабарончай»http://spring96.org/be/news/101383.
26 красавіка 2021 года сімвалічным хросным Андрэя Аляксандрава стала дэпутатка брытанскай Палаты абшчын https://spring96.org/be/news/103113https://www.lphr.org/en/robert-biedron-european-parliament-wiosna-poland-christine-jardine-house-of-commons-liberal-democrats-great-britain-and-johann-wadephul-bundestag-cdu-germany/.
30 чэрвеня 2021 года Аляксандраву было выстаўлена новае абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу («Здрада дзяржаве»), які прадугледжвае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення воліhttps://nashaniva.com/275286. Агулам Андрэю Аляксандраву паставілі у віну чатыры артыкулы КК: «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак» (ч.2 арт.342), «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім» (ч.1, арт.361), «Ухіленне ад аплаты падаткаў» па справе БелаПАН (ч.2, арт.243), «Здрада дзяржаве» (ч.1, арт.356)https://belsat.eu/news/08-04-2022-patryyatyzm-tsi-zlachynstva-kago-i-za-shto-u-belarusi-abvinavachvayuts-u-zdradze-dzyarzhave/.
Андрэй Аляксандраў утрымліваўся ў СІЗА № 1 г. Мінска, адкуль дасылаў вершыhttps://prisoners.spring96.org/be/person/andrei-aljaksandrau.
6 кастрычніка 2022 года Аляксандраву прызначылі 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Вызвалены 16 верасня 2026 года і вывезены ў Літву разам са Злобінай і 23 іншымі палітвязнямі.
Узнагароды 15 лістапада 2021 года Аляксандраў разам з Аляксандрам Васілевічам, Максімам Знакам, Вольгай Калацкай, Святланай Купрэевай, Міколам Папекам і Андрэем Скурко быў узнагароджаны літаратурнай прэміяй імя Францішка Аляхновіча за свае вершы з-за кратаў https://spring96.org/be/news/105692.
12 снежня 2021 года быў узнагароджаны статуэткай «Надзея свабоды» ад Літоўскага саюза журналістаўhttps://www.delfi.lt/ru/news/live/premiya-nadezhda-svobody-prisuzhdena-belorusskomu-zhurnalistu-aleksandrovu.d?id=88912971.
Міжнародная рэакцыя на затрыманне 15 студзеня 2021 года міжнародная арганізацыя асудзіла затрыманне і звярнулася да Міністра замежных спраў Вялікабрытаніі і беларускага амбасадара ў Вялікабрытаніі Максіма Ермаловіча з заклікам садзейнічаць вызваленню Аляксандраваhttps://www.indexoncensorship.org/2021/01/index-calls-for-the-release-of-andrei-aliaksandrau/.
Міжнародныя арганізацыя таксама асудзіла затрыманне Аляксандрава і Злобінайhttps://www.article19.org/resources/belarus-release-andrei-aliaksandrau-and-irina-zlobina/.
Платформа грамадзянскай салідарнасці «Civic Solidarity Platform» запатрабавала безадкладнага вызвалення зняволеных Аляксандрава і Злобінай, адпаведную заяву платформы падтрымалі 48 праваабарончых арганізацый розных краінаў светуhttps://humanrightshouse.org/statements/civic-solidarity-platform-calls-for-the-release-of-andrei-aliaksandrau/.
Спасылкі Старонка Андрэя Аляксандрава на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»
Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»