Андрэй Аляксеевіч Асташоў (нар. , г. Ліда, Гродзенская вобласць) — беларускі скульптар.

Біяграфія У 1990 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1997 — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (кафедра скульптуры). Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак і пленэраў з 1995 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1999 года.

Жыве і працуе ў Мінску«ТРОГАТелЬная выставка». З 18 мая па 25 ліпеня 2011 года.

Творчасць Працуе ў галіне станковай скульптуры і паркавай скульптуры, графікі. Матэрыял — бронза, камень.

Сярод твораў: скульптуры «Выкраданне ў Еўропу», «Адраджэнне міфа», «Развітанне з небам», «Лялечнае вяселле», «Дзяўчына і гном» (усе Мінск).

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Музеі мастацтваў (Малага, Іспанія), у прыватных зборах у Беларусі і за яе межамі.

Літаратура

Катэгорыя:Скульптары XXI стагоддзя Катэгорыя:Скульптары Беларусі