Юзаф Антонавіч Раўкуць (нар. , г. Шчучын) — беларускі артыст балета. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1989).
Біяграфія Скончыў Беларускае харэаграфічнае вучылішча ў 1972 годзе (клас Н. Малахавай, М. Красоўскага). У 1972—1992 артыст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1975 года.
Творчасць Танцоўшчык лірыка-рамантычнага плана. Яго творчасці ўласцівы акадэмізм выканання, шчырасць, рамантычная ўзнёсласць і эмацыйная насычанасць вобраза. Сярод партый: Жан дэ Брыен («» А. Глазунова), Альберт («» А. Адана), Джэймс («» Х. Левенскольда), Прынц («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Абат («» на музыку К. Орфа), Салор («» Л. Мінкуса), Конрад, Бірбанта («» А. Адана), Раб, Крас («» А. Хачатурана), граф Вішанька («» К. Хачатурана), Вацлаў («» Б. Асаф’ева); у нацыянальных балетах — Сын («Крылы памяці» У. Кандрусевіча), Князь, кароль Філіп («Курган», «Тыль Уленшпігель» Я. Глебава). На сцэне Ленінградскага тэатра оперы і балета выканаў балет А. Калніньша «Перарваная песня», прысвечаны В. Хара (1976).
Літаратура
Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя Катэгорыя:Артысты балета Беларусі