225-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года на базе атрадаў імя Будзённага, імя Суворава (арганізаваны ў ліпені 1942 года), імя Фрунзэ (арганізаваны ў кастрычніку 1942), вылучаных партызанскай брыгадай імя К. Я. Варашылава. На базе атрадаў вылучаных з брыгады, створана 95-я партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Слуцкага і Грэскага раёнаў. 26 чэрвеня 1944 года брыгада (1040 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад атрад імя Суворава; атрад імя Фрунзэ; атрад імя М. А. Астроўскага; атрад імя Чкалава; атрад імя 25-годдзя Кастрычніка.
Камандаванне Камандзіры Л. П. Стафанюк; І. В. Арастовіч; А. М. Каляда.
Камісары П. І. Разувакін; І. М. Ражкоў; У. І. Заяц.
Начальнікі штаба К. А. Прыгуноў; М. М. Цімашэнка.
Гісторыя Партызаны праводзілі дыверсіі на камунікацыях. У жніўні 1943 года на ўчастках Воўчкавічы — Фаніпаль, Талька — Пухавічы, Слуцк — Цімкавічы падарвалі 1400 рэек. У красавіку 1943 года каля вёскі Шчыткавічы Старадарожскага раёна, у красавіку 1944 ва ўсходняй частцы Грэскага раёна вялі баі з карнікамі.
Памяць У 1969 годзе ў вёсцы Палікараўка Слуцкага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе