Ілья Свірыдзенка (нар. , Асіповічы) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера Выхаванец Асіповіцкай ДЮСШ, з 2019 года пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра», дзе хутка замацаваўся ў складзе. У 2022 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 10 красавіка 2022 года, выйшаўшы на замену ў канцы матча з «Іслаччу» (1:1).

У ліпені 2022 года быў пераведзены ў петрыкаўскі «Шахцёр»Илья Свириденко стал игроком петриковского "Шахтера". У лістападзе 2022 года вярнуўся ў асноўную каманду.

Міжнародная кар’ера 21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Расіі (1:6) і быў заменены ў другім тайме.

Дасягненні Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2023

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2019 дубль Шахцёр (Салігорск) 18 1 2020 дубль Шахцёр (Салігорск) 29 2 2021 дубль Шахцёр (Салігорск) ? 2 2022 (1) Д1 Шахцёр (Салігорск) 1 0 2022 (2) Д2 Шахцёр (Петрыкаў) 11 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў