Андрэй Ляшчынскі (; каля 1559 — ) — польскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Ляшчынскіх герба «Вянява». Нарадзіўся ў сям’і Рафала і Барбары з Вольскіх.
На заключным этапе Інфлянцкай вайны 1558—1582 гадоў на чале ўласнага атрада ваяваў пад камандаваннем Стафана Баторыя супраць маскоўскіх войск. Ваявода брэсцка-куяўскі з 1591 года. У менскага ваяводы Яна Паца набыў маёнтак Далобры ў Берасцейскім ваяводстве, там жа меў Уладаву.
Належаў да чэшскіх братоў. Удзельнічаў у пратэстанцка-праваслаўным Віленскім з’ездзе ў 1599 годзе.
Сям’я Ляшчынскі быў жанаты тройчы — з Ганнай з Фірлеяў, з князёўнай Феадорай з Сангушкаў і Соф’яй з Апалінскіх. У першым шлюбе нарадзіліся Рафал, Катажына і Барбара; у трэцім — Ян, Пшэцлаў і Вацлаў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Старосты накельскія