Рафал Ляшчынскі (; кастрычнік , Вялікае Княства Літоўскае — ) — польскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Ляшчынскіх герба «Вянява». Нарадзіўся ў сям’і Андрэя і Ганны з Фірлеяў.
Кашталян вісліцкі з 1612 года, калішскі з 1618 года, ваявода белзскі з 1620 года. Удзельнічаў у Хацімскай бітве 1621 года. Садзейнічаў легалізацыі праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай на сойме 1632 года. Валодаў Далобрамі ў Берасцейскім ваяводствам, вуліцай у Берасці, маёнткамі на Валыні і інш. (усяго 17 гарадамі і 116 вёскамі).
Быў мецэнатам, адным з найбольш адукаваных людзей свайго часу. Належаў да кальвіністаў. Галоўную рэзідэнцыю меў ва Уладаве Берасцейскага ваяводства, дзе заснаваў кальвінскі збор са школай.
Сям’я Быў двойчы жанаты. Каля 1604 год жаніўся першы раз з Ганнай з Радзімінскіх (1586—1635), ад шлюбу з якой меў дачку і чатырох сыноў: Тэадора Ляшчынская, жонка графа Станіслава Губіцкага (1596—1655). У шлюбе нарадзіліся: Ганна, Ян Караль, Людовік. Андрэй Ляшчынскі (1606—1651), ваявода дорпацкі Рафал Ляшчынскі (1607—1644) Багуслаў Ляшчынскі (1614—1659), генеральны староста велікапольскі, падскарбі вялікі каронны і падканцлер вялікі каронны Уладзіслаў Ляшчынскі (пам. пасля 1661), падкаморы берасцейскі і староста дубенскі
У 1635 годзе другі раз ажаніўся з Катарынай з Пацеяў (пам. пасля 1645), у шлюбе з якой дзяцей не меў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Постаці кальвінізму Катэгорыя:Старосты дубенскія Катэгорыя:Старосты ўсхоўскія Катэгорыя:Старосты гарадзельскія