«Metroid Dread» () — камп’ютарная гульня ў жанры action-adventure, распрацаваная студыямі «» і «» для гульнявой кансолі «Nintendo Switch». Гульня з’яўляецца працягам «» (2002); падчас «Metroid Dread» гульнявы персанаж — паляўнічы за галовамі Самус Аран — наведвае планету пад назвай ЗДР, дзе сутыкаецца з новымі і небяспечнымі ворагамі-робатамі. У гульні захоўваецца , характэрная для класічных гульняў серыі «», а таксама дадаюцца элементы  — Самус не можа лёгка справіцца з робатамі ў баі і павінна пазбягаць іх. Выпуск гульні адбыўся 8 кастрычніка 2021 года.

«Metroid Dread» першапачаткова распрацоўвалася ў сярэдзіне 2000-х як гульня для «Nintendo DS», але гэты ранні праект быў адменены з-за тэхнічнай цяжкасці. Яна заставалася прадметам цікавасці гульцоў і прэсы ў наступныя гады, у выніку стаўшы адным з рэдкіх прыкладаў у гісторыі камп’ютарных гульняў, калі распрацоўка раней адмененага праекта была адноўлена праз шмат гадоў. Хаця іншыя выпушчаныя пасля «Metroid Fusion» гульні серыі былі цалкам трохмернымі, серыя «Metroid» вярнулася да фармату бакавой пракруткі з «» (2017), распрацаванай «Nintendo EPD» у супрацоўніцтве са студыяй «MercurySteam». Стваральнік «Metroid» , які кіраваў стварэннем большасці двухмерных гульняў серыі, быў уражаны талентам «MercurySteam», што прывяло да аднаўлення супрацоўніцтва студыі з «Nintendo» і ўдзелу ў распрацоўцы «Dread». «Nintendo» анансавала «Metroid Dread» на .

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Відэагульні 2021 года