Партызанская брыгада «Смерць фашызму» — партызанская брыгада, створаная ў ліпені 1943 года на базе атрада «Смерць фашызму», арганізаванага ў чэрвені 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Смалявіцкага, Барысаўскага, Лагойскага, Плешчаніцкага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (706 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад атрад імя Будзённага; атрад імя Кутузава; атрад імя Чкалава; атрад імя Варашылава.

Камандаванне Камандзір В. Ф. Таруноў

Камісар І. П. Дзядзюля

Начальнік штаба А. А. Кіслякоў

Гісторыя Партызаны рабілі дыверсіі на чыгунцы і шашы Мінск — Смалявічы — Барысаў, узарвалі і спалілі 55 мастоў, 4 склады. У ноч на 26 верасня 1943 года падарвалі 470 рэек, разбурылі 1,5 км чыгункі. Неаднаразова пашкоджвалі падземны кабель, які злучаў стаўку Гітлера з Усходнім фронтам. У красавіку—чэрвені 1943, красавіку—чэрвені 1944 гадоў вялі баі з карнікамі. У ліпені 1944 года ўдзельнічалі ў ліквідацыі групоўкі нямецкіх войск у Смалявіцкім раёне.

Памяць У 1967 годзе ў вёсцы Юр’ева Смалявіцкага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе