«Раздзяленне» () — амерыканскі навукова-фантастычны серыял, прэм’ера якога адбылася 18 лютага 2022 года на канале «Apple TV+». Другі сезон стартаваў 17 студзеня 2025 года.
Серыял вядомы мае арыгінальную ідэю і арыгінальную візуальную падачу, а таксама вострасацыяльную тэматыку.
Сюжэт Маладая жанчына прачынаецца на стале ў замкнёным пакоі. Яна не памятае, хто яна такая і адкуль, не ведае колеру вачэй свае маці, усё, што яна мае — гэта голас з гучнагаварыцеля, які, здаецца, ведае, што з ёй робіцца.
Гэта Хэйлі, новая супрацоўніца кампаніі «Lumon». Невядома, чым займаюцца ў гэтай карпарацыі, і ці мае праца там увогуле нейкі сэнс. Але персанал праводзіць на гэтай працы па 40 гадзін на тыдзень, і на ўвесь гэты час людзі забываюць усё пра сябе — пра тых, кім яны з'яўляюцца ў жыцці па-за працай. Калі супрацоўнікі «Lumon» вяртаюцца дахаты, яны, наадварот, забываюць усё, што было на працы — як паслухмяныя шрубкі карпаратыўнай сістэмы.
За добрую работу клеркі атрымліваюць узнагароду — напрыклад, вафлі або музычныя паўзы. Але для некаторых з іх важней простая магчымасць забыцца пра звычайных сябе і на час работы перасяліцца ў іншы свет.
Галоўны герой Марк, які страціў жонку ў аўтакатастрофе і пакутуе на дэпрэсію. «Lumon» дае яму магчымасць запоўніць жыццё складваннем на экране лічбаў у віртуальныя скрыначкі і не ведаць, што вечарамі ён заглушае свой боль алкаголемШто паглядзець. «Раздзяленне» — гіпнатызуючы офісны трылер з высокімі рэйтынгамі і захопленымі водгукамі. На працы Марк знаходзіць сяброў і разам з імі пачынае раскрываць таямніцы кампаніі, а таксама сапраўдны характар іхняй працы.
У ролях
Адам Скот — Марк Скаўт Джон Туртура — Ірвін Бэйліф Патрысія Аркет — Хармані Кобел, начальніца галоўнага героя Марка, а таксама місіс Сэлвіг, ягоная суседка. Зак Чэры — Дылан Джордж, калега Марка ў «раздзяленні». Брыт Лаўэр — Хэлі Рыгс, а таксама Хэлена Іган. Крыстафэр Уокен — Берт
Водгукі «Раздзяленне» ў 2025 годзе стаў найбольш прагляданым серыялам у гісторыі Apple TV+.
Абодва сезоны серыяла маюць высокую ацэнку крытыкаў у інтэрнэце. На Rotten Tomatoes ягоны рэйтынг ухвалення дасягае 96 %, а на Metacritic серыял атрымаў 85 балаў са 100.
Спасылкі
Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Apple TV+ Катэгорыя:Тэлесерыялы 2022 года