Касцёл Святой Кацярыны () — старэйшы парафіяльны каталіцкі храм у Старым горадзе Гданьска.

Пабудаваны ў 1227–1239 гадах. Яго фундатарамі былі паморскія князі. Пасля 1379 года касцёл быў пашыраны. У 1555–1945 гадах ён належаў пратэстантам. Асвечаны ў гонар Святой Кацярыны Александрыйскай.

Вежа касцёла вышынёй 76 м увянчаная барочным купалам па праекце Якаба ван дэн Блока ў 1634 годзе. У храме захоўваюцца карціны Антонія Мёлера і Ісака ван дэн Блока, а таксама эпітафіі ў стылі барока і надмагілле астранома Яна Гевелія 1659 года. Асаблівым помнікам з'яўляецца размешчаны там абраз Маці Божай Балшавецкай, перанесеная сюды пасля Другой сусветнай вайны з санктуарыя ў Балшаўцах пад Станіславам.

Спасылкі

Катэгорыя:Саборы Польшчы Катэгорыя:Касцёлы Гданьска Катэгорыя:Гданьская архідыяцэзія