Вуліца Васняцова — вуліца ў Заводскім раёне Мінска, названая ў гонар Віктара Міхайлавіча Васняцова, рускага жывапісца і архітэктара, майстра гістарычнага і фальклорнага жывапісуИх именами названы… Улицы Минска: энциклопедический справочник / редкол.: В. В. Андриевич (гл. ред.) [и др.]. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014. — С. 64.Васнецов Виктор Михайлович // Минск. Энциклопедический справочник. 2-е изд. — : Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — С. 117..
Гісторыя Да пачатку 1950-х гадоў на месцы вуліцы былі палі, пусткі. У забудове пераважае прыватны сектар, які сфармаваўся ў 1950-я гады ў наваколлях былой вёскі Будзілава. Пачатковы ўчастак забудаваны 5-павярховымі будынкамі 1962-1970 гадоў і некалькімі 9-павярховымі будынкамі, у 2000-2002 гадах пабудавана некалькі 8-павярховых жылых дамоў, у 2015 годзе на месцы некалькіх знесеных індывідуальных будынкаў пабудаваны 19-павярховы жылы дом.
Размяшчэнне Вуліца пачынаецца ад аднаго з галоўных і буйных праспектаў горада Партызанскага праспекта і заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Юнацкай. Нумарацыя будынкаў — ад Партызанскага праспекта. Вуліца Васняцова перасякаецца з вуліцамі Народнай, Яна Райніса, Пляханава, Тухачэўскага, Айвазоўскага, Куляшова, а таксама 1-ым і 2-ім завулкамі Васняцова, завулкам Сурыкава, 1-м Юнацкім завулкам. На вуліцы ёсць некалькі паваротаў: на пачатковым участку вуліца арыентавана на паўднёвы захад, затым — на поўдзень і паўднёвы ўсход. Большая частка вуліцы праходзіць паралельна Сляпянскай воднай сістэме.
Арганізацыі На вуліцы знаходзяцца гімназія №14 і Малітоўны дом Хрысціян Адвентыстаў Сёмага Дня.
Грамадскі транспарт Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае, але на Партызанскім праспекце і вуліцы Пляханава ёсць прыпынкі «Васняцова», на якіх спыняецца шэраг аўтобусных, тралейбусных і трамвайных маршрутаў. Паблізу размешчана станцыя «Партызанская» Мінскага метрапалітэна.
Цікавыя факты Частка суседніх вуліц таксама названа ў гонар мастакоўЖучкевич В. А. Улицы помнят: История, события, люди в названиях улиц и площадей города-героя Минска. — Мн.: Беларусь, 1979. — С. 105—106.: Айвазоўскага, Грэкава, Сурыкава.
Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)