Каменнагорская вуліца — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска, у мікрараёне Каменная Горка. Названая па назвах мікрараёна і вёскі Каменная Горка.

Размяшчэнне Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Прытыцкага, ідзе на поўнач паралельна МКАД.

Перасячэнні Вуліца перасякаецца з шэрагам іншых вуліц: Прытыцкага Казіміраўская Лідская Налібоцкая Масюкоўшчына Вязынская Люцынская

Грамадскі транспарт Па вуліцы пралягае шэраг аўтобусных (41, 152с, 159, 181с, 184с, 185с) і тралейбусных (21) маршрутаў. Паблізу размешчаны прыпыначны пункт «Лебядзіны» Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, а таксама станцыя метро «Каменная Горка»

Спасылкі Улица Каменногорская на geodzen.com

Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск)