Еўрапейскі цэнтр «Салідарнасці» () — музей і бібліятэка у Гданьску, прысвечаныя гісторыі польскага прафсаюза і грамадзянскага руху супраціву «Салідарнасць» і іншых апазіцыйных антыкамуністычных рухаў ва Усходняй Еўропе другой паловы ХХ стагоддзя. Адкрыўся 31 жніўня 2014 года.

Гісторыя У 2007 годзе быў праведзены міжнародны конкурс на лепшы праект, у якім перамагла польская кампанія «FORT Architects». Сцены будынка выкананы з ліставой сталі, якая выкарыстоўваецца ў суднабудаванні, неафарбаваная і іржавая. Будаўніцтва пачалося ў 2010 годзе і каштавала 229 мільёнаў злотых, з якіх 113 мільёнаў выдзеліў Еўрасаюз.

Цырымонія адкрыцця адбылася 31 жніўня 2014 года, у гадавіну падпісання Гданьскіх пагадненняў, якія спрычыніліся да ўтварэння незалежнага самакіравальнага прафсаюза «Салідарнасць» у 1980 годзе. На цырымоніі прысутнічалі Лех Валенса, сузаснавальнік «Салідарнасці», а пазней прэзідэнт Польшчы, тагачасны прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі і старшыня «Салідарнасці» Пётр Дуда.

Спасылкі

Катэгорыя:Музеі Гданьска