Мікалай Васілевіч Спірыдо́наў (нар. ) — вучоны ў галіне машынабудавання, доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1994).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Фрунзэ (сучасны Бішкек). У 1965 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. У 1968—1970 гадах працаваў старшым выкладчыкам у Наваполацкім філіяле Беларускага політэхнічнага інстытута. З 1970 года М. В. Спірыдонаў на машынабудаўнічым факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута, у 1977—1992 гадах на пасадзе загадчыка лабараторыі плазменнай металізацыі.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па тэхналогіі і абсталяванню павышэння трываласці і даўгавечнасці паверхняў з выкарыстаннем высокаканцэнтраваных патокаў энергіі (лазерных, плазменных і інш.). Сааўтар шэрагу патэнтаў.

Сярод апублікаваных прац: Лазерные и плазменные методы упрочнения деталей машин. — Мн., 1988. (разам з А. С. Кабяковым, І. Л. Купрыянавым); Композиционные армированные газотермические покрытия для вытяжки проволоки // Машиностроение: Республиканский межведомственный сборник научных трудов. — Мн., 2000. Вып. 16.

Узнагароды Медаль «У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970) Залаты і сярэбраны медалі ВДНГ СССР (1987, 1988)

Літаратура

Спасылкі

Вучоныя Беларусі. Спірыдонаў, Мікалай Васільевіч (доктар тэхнічных навук; машынабудаванне; нар. 1943) Спиридонов, Николай Васильевич (доктор технических наук ; 1943—2017) // Электронны каталог РНТБ База патентов Беларуси

Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР Катэгорыя:Машынабудаўнікі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі