Бенядзікт Карп (;  — ) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага, удзельнік паўстання 1794 года.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Карпаў уласнага герба «Карп». Нарадзіўся ў сям’і Якуба Ігнація.

Харужы упіцкі з 1765 года. Належаў да групоўкі Чартарыйскіх. У 1764 годзе ўдзельнічаў у абранні на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пасол на Чатырохгадовы сойм 1788—1792 гадоў. У час паўстання 1794 года ўвайшоў у склад Найвышэйшай Літоўскай рады, потым прызначаны Тадэвушам Касцюшкам у Цэнтральную дэпутацыю Вялікага Княства Літоўснага (член аддзела парадку). Зрабіў вялікія ахвяраванні на мэты паўстання. Пасля падзення Вільні пераехаў у Коўна, далейшы лёс невядомы.

Сям’я У шлюбе з Каралінай Марцэлінай з Пузынаў, дачкой Міхала Пузыны і Багумілы з Брунонаў. Дзеці: Яанна (1777—1816), у шлюбе з Міхалам Тышкевічам (1761—1839); Марыяна (1777—1828), у шлюбе з Фердынандам Броэль-Плятэрам (каля 1780—1829); Ігнацы (1780—1809); Юзэфа (каля 1780—1795), у шлюбе з Пятром Патоцкім (каля 1750—1794).

Літаратура

Спасылкі

Бенядзікт Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1794 года Катэгорыя:Старосты стэнгвільскія Катэгорыя:Члены Найвышэйшай Літоўскай Рады