Глеб Астаф’евіч Корсак (каля 1450 — каля 1511) — землеўласнік.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Корсакаў ўласнага герба «Корсак».
Валодаў маёнткамі Забор’е, Залессе (Залессе-Астроўна), Азерцы, Перадол, Псуя, Удзел і інш. ў Полацкім ваяводстве, якія пазней падзялілі яго сыны Васіль (? — да 1528), пачынальнік удзельскай галіны Корсакаў; Іван (каля 1480—1552), гараднічы полацкі; Ян (каля 1485—1555), падваявода полацкі; Андрэй (каля 1490 — да 1533), заснавальнік залеска-астровенскай галіны; Сямён (? — ?) і Астафій (каля 1500 — пасля 1563), род якога згас у першай чвэрці 17 ст.
Паводле попісу войска ВКЛ 1528 з іх маёнткаў належала ставіць 86 коннікаў, яшчэ 23 ставіла ўдава Глеба Настасся, што паходзіла з Савічаў-Корсакаў.
Літаратура
Спасылкі
Глеб Астаф’евіч