Навасё́лкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Навасёлкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Куцавіцкі сельсавет у складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. Цэнтр — вёска Куцавічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Павяжынскага сельсавета (29 населеных пунктаў: вёскі Адамполле, Ажышкі, Аляны, Асінаўка, Бачкелы, Войневічы, Гай, Грыбаўшчына, Гурэлі, Казяны, Каменка, Крамешава, Мажэйкі, Маствілішкі, Мачылы, Навадворцы, Нікрышкі, Пабядзінішына, Павяжы, Падбалванішкі, Паўлаўцы, Паўлінова, Петкаўшчына, Расанішкі, Сарокішкі, Скабейкі, Стрыбы, Хадоркі і Шыманова)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).. 20 мая 1966 года ў склад сельсавета з Гальшанскага сельсавета перададзена вёска ГейстуныРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).. 17 студзеня 1969 года ў склад адноўленага Барунскага сельсавета перададзены 34 населеныя пункты (вёскі Аляны, Антанова, Баруны, Біюцішкі, Бразгалішкі, Вайцехава, Вашчынікі, Гейстуны, Гінеўцы, Гіргіляны, Дайнаполе, Загарняты, Зубаўшчына, Зялёны Бор, Каецяняты, Кастына, Курган, Кураўшчына, Кутараўшчына, Макаўшчына, Пятровічы, Смаленка, Трасечаняты, Федзевічы, Чараны, Чаркасы, Чэрнушка, Шанцілаўшчына, Шапавалы, хутары Зара, Карпуцішкі, Кузьмішкі, Рудэнішкі і Свілаўка), у склад сельсавета з Жупранскага сельсавета перададзены вёскі Багданішкі і МіхалконіРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239).. 12 лістапада 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Навасёлкі, сельсавет перайменаваны ў НавасёлкаўскіРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1973 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).. У 1986 годзе скасаваны хутары Мачылы і ПадбалванішкіРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881)..
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1457 чалавек, з іх 91,4 % — беларусы, 5,8 % — палякі, 1,7 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1177 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе