Калегіяльны касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса () — неагатычны касцёл у Гданьску ў раёне Ужэшч, мясцовасць Верхні Ужэшч.
Касцёл пабудаваны ў 1909–1911 гадах у неагатычным стылі як базіліка, над дахамі бакавых нефаў бачныя падпорныя аркі. Даўжыня багата абсталяванага храма 58 метраў, шырыня 24 метра, вышыня вежы 66 метраў.
Парафія была створана тут у 1911 годзе як першая каталіцкая парафія ва Ужэшчы.
Касцёл быў часткова пашкоджаны ў 1945 годзе, але быў адноўлены ў 1948 годзе першым пробашчам ксяндзом Юзафам Затар-Пшытоцкім.
Знаходзіцца па адрасе: г. Гданьск, вул. Затар-Пшытоцкага 3. Раней гэтая вуліца называлася Чорнай вуліцай, таму многія старэйшыя жыхары Гданьска называюць гэты касцёл «Касцёл на Чорнай вуліцы». З 2001 года тут знаходзіцца сядзіба Гданьскай калегіяльнай капітулы.
Спасылкі
Катэгорыя:Касцёлы Гданьска Катэгорыя:Гданьская архідыяцэзія