Зэрах Вархафціг (, ; , г. Ваўкавыск — , г. Іерусалім, Ізраіль) — рабін, доктар, юрыст, палітык і адзін з заснавальнікаў партыі «МАФДАЛЬ» (рэлігійнай нацыянальнай партыі) Ізраіля. Быў адным з тых, чый подпіс стаяў пад Дэкларацыяй Незалежнасці Ізраіля.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і рабіна, рэлігійнага сіяніста Ерухама-Ашара Вархафціга і Рыўкі Файнштэйн.
Атрымаў рэлігійную і агульную адукацыю, вучыўся ў ешыбоце і гімназіі. Скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. У Варшаве ажаніўся з Наомі Кляйн. Стаў адным з лідараў партыі рэлігійных сіяністаў (мізрахі) у Польшчы.
У пачатку Другой сусветнай вайны збег з акупаванай немцамі Польшчы ў Літву, дзе звярнуўся да японскага віцэ-консула Сугіхара і галандскага консула Яна Звартеэндейка. Вархафціг здолеў пераканаць дыпламатаў даць візы для яўрэйскіх уцекачоў з польскай дзяржавы. Па плану Вархафціга яўрэі павінны былі знайсці прытулак на тэрыторыі, якая належала Галандыі — выспе Кюрасао. Каб трапіць на Кюрасао, яўрэйскім уцекачам было неабходна перасекчы тэрыторыю Савецкага Саюза і Японскай імперыі. Савецкія ўлады згаджаліся дазволіць яўрэйскім уцекачам праезд толькі пры ўмове наяўнасці ў іх японскіх віз. Было атрымана каля 1600 віз і выратавана шмат жыццяў. У выніку вучні мірскага ешыбота, выратаваныя Вархафцігам і Сугіхара, не дабраліся да Кюрасао, а да канца вайны пражылі ў Японіі.
У 1942 годзе выехаў у ЗША. У 1947 годзе эміграваў у Палестыну, дзе заняўся палітыкай, сябра партыі мізрахі. Быў абраны дэпутатам ў Першы Кнэсэт. З 1948 годзе чытаў лекцыі яўрэйскага права ў Яўрэйскім універсітэце ў Ерусаліме. У 1951 годзе быў прызначаны намеснікам міністра па пытаннях рэлігіі ў чацвёртым урадзе. Пасля выбараў 1961 года ў Пяты Кнэсэт ён быў прызначаны міністрам па пытаннях рэлігіі, гэтую пасаду займаў да 1974 года. У 1981 годзе пакінуў Кнэсэт. З’яўляўся адным з заснавальнікаў універсітэта Бар-Iлан.
Друкаваўся ў варшаўскіх і ізраільскіх газетах, на іўрыце і ідышыVarhaftik, Zerekh.
Узнагароды У 1983 годзе быў удастоены Прэміі Ізраіля за асаблівы ўклад у жыццё грамадства і дзяржавы Ізраіль і за прасоўванне яўрэйскага права. У 1989 годзе стаў ганаровым грамадзянінам Ерусаліма.
Катэгорыя:Міністры па справах рэлігій Ізраіля Катэгорыя:Постаці сіянізму Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Ізраіля Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 9-га склікання Катэгорыя:Яўрэйскія публіцысты (ідыш)