Падол (укр. Поділ), Маскоўская слабада (укр. Московська слобода), Маскальская слабада (укр. Москальська слобода), Салдацкая слабада (укр. Солдатська слобода), Каўказ (укр. Кавказ) — гістарычная мясцовасць у Дзяснянскім раёне Чарнігава. Знаходзіцца ў пойме Дзясны, каля падножжа Дзядзінца, Трацяка і Ялецкай гарыЧернігівщина. Енциклопедичний довідник / За ред. А.В. Кудрицького. — Київ : УРЕ імені М.П. Бажана, 1990. — С. 637-638.. Асноўныя вуліцы — 1-я Набярэжная, Дзяснянская, Крайняя, Новая, Падвальная.
Гісторыя Чарнігаўскі Падол у ХІІІ ст. пачаў засяляцца найбяднейшымі слаямі грамадства. Тут будаваліся паўзямлянкі, жыхары займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй. Але на месцы сучаснай вуліцы Новай амаль не было жылой забудовы з-за блізкасці тагачаснага рэчышча Стрыжня. Мясцовасць служыла выганам для свойскай жывёлы.
Пасля ўваходжання гетманскай Украіны ў склад Маскоўскага царства (1654 г.) Падол атрымаў назву Маскоўскай (Маскальскай) слабады (пазней — Салдацкай слабады), бо ў ім спачатку размясціўся гарнізон маскоўскіх салдат. Першая карта Чарнігава — «Абрыс Чарнігаўскі» (1706 г.) — ужо адлюстроўвае наяўнасць тут забудовыСапон В. Вулиці старого Чернігова: Історико-краєзн. етюди. — Чернігів: РВК «Десн. правда», 2007. — С. 31..
У XIX ст. мясцовасць празвалі Каўказам. Паводле мясцовых паданняў, назва паходзіць ад таго, што тут жылі колішнія палонныя горцы, якія ваявалі супраць Расійскай імперыі.
Цягам XIX ст. тут з'явілася параходная прыстань. Пазней — першы мост праз Дзясну і шаша на Кіеў. У 1891 г. — чыгунка. Дзякуючы гэтаму Каўказ-Падол стаў своеасаблівай брамай у горад, зрабіўся вельмі людным раёнамСапон В. Вулиці старого Чернігова: Історико-краєзн. етюди. — Чернігів: РВК «Десн. правда», 2007. — С. 32-33..
Гістарычныя выявы
Гл. таксама
Каўказ (гістарычны раён Гомеля)
Зноскі
Катэгорыя:Чарнігаў Катэгорыя:Раёны і акругі гарадоў