Шафарнянская вуліца — вуліца ў мікрараёне Уручча Першамайскага раёна Мінска. Сваю назву атрымала ў 1980-я ў гонар урочышча Шафарня, якая калісьці знаходзілася на гэтым месцы.
Размяшчэнне Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы горада. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Гінтаўта, заканчваецца скрыжаваннем з праспектам Незалежнасці. Таксама перасякаецца з Гарадзецкай вуліцай. Ідзе паралельна Ложынскай вуліцы.
Большую частку цотнага боку займае Парк Уручча. На няцотным баку знаходзяцца могілкі Уручча.
Грамадскі транспарт Па вуліцы пралягае шэраг аўтобусных (99, 113а, 113с, 135) і тралейбусных (2, 37, 68) маршрутаў. Паблізу ад вуліцы размешчана станцыя метро «Уручча».
Спасылкі
Шафарнянская улица на geodzen.com
Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)