Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук () — навукова-даследчая ўстанова ў структуры Польскай акадэміі навук.
Гісторыя У 1954 годзе намаганнямі прафесара Тадэвуша Лер-Сплавінскага і прафесара Здзіслава Штыбера Польская акадэмія навук заснавала Аддзел славістыкі Польскай акадэміі навук. У 1977 годзе падраздзяленне ПАН атрымала статус інстытута, а ў 1992 годзе назва была зменена на Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук.
Структура Інстытут падзелены на чатыры аддзелы: Аддзел мовазнаўства Аддзел літаратуразнаўства і культуралогіі Аддзел гісторыі Аддзел нацыянальных студый
Катэгорыя:Інстытуты Польскай акадэміі навук Катэгорыя:Археалагічныя арганізацыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1954 годзе