Валун Пярун — геалагічны помнік рэспубліканскага значэння. Знаходзіцца за 600 м на ўсход ад вёскі Расходна (паміж прыпынкам Ціміразева, вёскай Клімавічы, вёскай Глебаўск), на тэрыторыі дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Багушэўскі лясгас», Бурбінскае лясніцтва, квартал 86, выдзел 1.
Ахоўная тэрыторыя Плошча помніка прыроды складае 16 м². Плошча ахоўнай зоны помніка прыроды — 7500 м².
Апісанне Валун складзены гранітам-рапаківі, шаравата-ружовым, з буйнымі авоідамі палявога шпату дыяметрам 10-15 см. Прынесены падчас паазерскага абледзянення з наваколляў г. Выбарга каля 17-20 тысяч гадоў таму. Памеры валуна: даўжыня 4 м; шырыня 3,8 м; вышыня 2,7 м (ўзвышэнне над паверхняй зямлі 1 м). Аб’ём 22 м³, вага 57 т. Нумар узору, які захоўваецца ў Эксперыментальнай базе па вывучэнні ледавіковых валуноў (г. Мінск): 111/15-1480.
Назва валуна звязана з легендай, па якой ля гэтага каменя «Пярун забіў галоўнага д’ябла». Раней ля гэтага каменя святкавалі Купалле.
Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Геалогія Сенненскага раёна Катэгорыя:Расходна