Клара Аляксандраўна Заменгоф (уроджаная Зільбернік; ) — эсперантыстка, жонка Людвіка Заменгофа.

Біяграфія Нарадзілася 6 кастрычніка 1863 года ў Коўне ў сям’і ўладальніка мылаварнага завода Аляксандра (Сендэра Лейбовіча) Зільберніка (1832—1903 або 1831—1906).

У 1886 годзе пазнаёмілася з Людвікам Заменгофам і ў 1887 выйшла за яго замуж.

Была аднадумцай мужа ў яго імкненні стварыць міжнародную мову — эсперанта. Каб дапамагчы яму выдаць першы падручнік эсперанта, «Першая кніга» (1887), аддала на выпуск падручніка свой пасаг: дзесяць тысяч рублёў.

На працягу ўсяго жыцця была памочніцай мужа, нярэдка выконваючы функцыі асабістага сакратара. Пасля смерці Л. Заменгофа працягвала весці актыўную дзейнасць па распаўсюджванні эсперанта ў свеце.

У 1921 была ініцыятарам стварэння Варшаўскага таварыства эсперантыстаў Канкорда. Прымала ўдзел ва ўсіх сусветных кангрэсах эсперантыстаў з 1905 года па 1924 год.

Памерла 6 снежня 1924 года ў Варшаве.

Сям’я У шлюбе мела траіх дзяцей: Адама (1888—1940), Сафію (1889—1942) і Лідзію (1904—1942).

Брат — Канстанцін (Кадыш) Аляксандравіч Зільбернік (1853 або 1855 1920)Кадыш Александрович Зильберник, биографическая справка, Расійскі лекар, выпускнік Харкаўскага універсітэта (1878), арганізатар аховы здароўя і стваральнік хірургічнай службы ў Лэбэдынскім павеце Харкаўскай губерні, ганаровы грамадзянін Лэбэдына.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Эсперантысты