Заві́шына. Сустракаецца таксама варыянт Заві́шына, н. (, ) — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хатлянскага сельсавета. Ля вёскі месцяцца крыніцы ракі Шаць, прытока Пцічы.
Гісторыя
Вядома прынамсі з XIX стагоддзя, вёска належала да дамена Таўкачэвічы ўласнасці Завішаў. Назва паходзіць ад роду Завіша. Уваходзіла ў склад Ігуменскага павета Мінскай губерні. Праз вена Таўкачэвічы перайшлі графам Грабоўскім.
Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета, па скасаванні прыгоннага права вёска аддзелена ад дамена Таўкачэвічы. У 1860-я гады было дзве аднайменныя вёскі на 8 і 5 двароў.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Шацкім раёне, з 4 жніўня 1927 года ва Уздзенскім раёне Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У 1925 годзе віленская газета «Грамадскі голас» паведамляла пра антысавецкі супраціў ля вёскі Завішына.
У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Чырвоная Зорка».
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У верасні 1943 года нямецкія войскі цалкам спалілі вёску (25 дамоў), але ніхто з жыхароў пры гэтым не загінуўЗавишино .
З 16 ліпеня 1954 года па 1 красавіка 1960 года вёска ў складзе Шацкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..
Насельніцтва 1897 год — 15 двароў, 117 жыхароў 1908 год — 18 двароў, 136 жыхароў 1917 год — 20 двароў, 137 жыхароў (усе беларусы) 1926 год — 22 двары, 123 жыхары 1939 год — 25 двароў, 137 жыхароў 1959 год — 111 жыхароў 1970 год — 90 жыхароў 1999 год — 29 жыхароў 2009 год — 14 жыхароў 2019 год — 11 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Хатлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Уздзенскага раёна